Якаўлеўскі: Вынікі адносін ЕС-Беларусь апісаныя ў артыкуле New York Times

 Аглядальнік Раман Якаўлеўскі ў інтэрв’ю Еўрарадыё аналізуе вынікі года ў адносінах Беларусі і Еўропы.
Еўрарадыё: Маючы на ўвазе апошнія падзеі... Якія асноўныя вынікі адносін Беларусі і Еўрасаюза ў гэтым годзе?

Раман Якаўлеўскі: Вынікі, фактычна, выкладзеныя ў артыкуле чатырох міністраў у New York Times, гэта і ёсць натуральны вынік, на маю думку... Намаганні Сяргея Мартынава і іншых дыпламатаў апынуліся ў заняпадзе.

Што чакае Беларусь? У наступным месяцы пройдзе пасяджэнне Савета міністраў ЕС, і існуе вялікая верагоднасць, што мараторый на візавыя санкцыі будзе не проста размарожаны, але і спіс чыноўнікаў пашыраны.

Еўрарадыё: Ходзяць чуткі, што Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з Мядзведзем: прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, продаж пэўных прадпрыемстваў – узамен на больш танныя энерганосьбіты..

Раман Якаўлеўскі: Чуткі складана каментаваць. Да нядаўняга часу Мядзведзеў большай частцы беларусаў быў больш вядомы як блогер, а не як прэзідэнт, і свой погляд ён выказаў шчыра і адкрыта. Што адбылося потым, таксама складана каментаваць... Віншаванне з выбарамі вельмі сціплае, але гэта віншаванне. І што да адносін паміж Масквой і Мінскам, то складанасці будуць працягвацца.

Пасля дамоўленасцяў міністр эканомікі Расіі сказала, што 100% ад экспарту нафтапрадуктаў будуць ісці ў расійскі бюджэт. А з вуснаў Лукашэнкі гучала, што нібыта экспарт будзем дзяліць. Праўда, можа мелася на ўвазе венесуэльская, азербайджанская нафта. Але ж гутарка ішла пра Расію.

Еўрарадыё: Арышты і затрыманні працягваюцца. Кандыдаты па-ранейшаму ў ізалятары КДБ. Ці патэлефануе Кэтрын Эштан альбо хтосьці з высокіх еўрачыноўнікаў Лукашэнку да студзеньскага пасяджэння Савета міністраў ЕС?

Раман Якаўлеўскі: Думаю, не. Ужо была сумесная заява Кэтрын Эштан з Дзяржаўным сакратаром ЗША Хілары Клінтан. Пра што яна будзе з ім размаўляць?. Можна нагадаць пра вызваленне зняволеных, але ж пра гэта ўвесь час кажуць.

Трэба адзначыць, што з новага года запрацуе Еўрапейская служба знешняга дзеяння. І пазіцыя краін ЕС мусіць быць больш зладжаная. Бо на сённяшні дзень што маем: міністры замежных спраў Швецыі, Польшчы, Чэхіі і Нямеччыны напісалі ліст у New York Times, а Сяргей Мартынаў сустрэўся з міністрам замежных спраў Італіі. Яшчэ б я звярнуў увагу на тое, што да ліста чамусьці не далучыўся літоўскі міністр.

Еўрарадыё: Аб чым гэта сведчыць?

Раман Якаўлеўскі
: Літоўскі прэзідэнт вельмі асэнсоўвае свае паводзіны, палітыку да Лукашэнкі... Цяжка сказаць, чаму Ажубаліса няма сярод падпісантаў. Але варта мець на ўвазе, што ў наступным годзе Літва будзе старшыняваць у АБСЕ.. 

Адзін з магчымых негатыўных вынікаў году можа стаць ўзняцце пытання аб працягу мандата місіі АБСЕ у Мінску. Ярмошына ж параўнала назіральнікаў АБСЕ ледзь не з карнікамі. А калі так, то пытанне аб выкананні іх перадумоў ужо не стаіць. Ды і словы Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі 20 снежня пра тое, што ён не баіцца ніякіх еўрапейскіх структур.

Глядзі таксама:

Поўны пераклад артыкула "Lukashenko the Loser", надрукаваны 23 снежня ў газеце New York Times міністрамі замежных спраў Швецыі, Чэхіі, Нямеччыны і Польшчы.

Нямецкі дэпутат: Мы ў шоку. Ніхто не мог прадугадаць такі паварот падзей

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі