Які сярэдні заробак у калгасе, які наведаў Лукашэнка ў Клецкім раёне

Які сярэдні заробак у калгасе, які наведаў Лукашэнка  ў Клецкім раёне

28 верасня падчас працоўнай паездкі ў Клецкі раён кіраўнік дзяржавы наведаў гаспадарку ААТ "Кухчыцы".

Як высветліла Еўрарадыё, на гэтым прадпрыемстве працуе 278 чалавек. Сярэдні заробак у даяркі — 591 рубель, у кіроўцаў-механізатараў — 698 рублёў. Сярэдні заробак работнікаў сельскай гаспадаркі па краіне – 658 рублеў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што вялікіх грошай сельскай гаспадарцы даваць больш не будуць. "Год добры, зарабляйце грошы", — парэкамендаваў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі