Які трэк пераможцы "Басовішча 2019" luty sakavik прэзентавалі на Еўрарадыё?
У конкурсе маладых выканаўцаў на “Басовішчы 2019” перамаглі адразу два гурты: Harmonix College з Рагачова і сталічны дуэт luty sakavik. Апошнія не так даўно прыходзілі ў студыю Еўрарадыё. У нашай музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі” Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус жыўцом выканалі трэк “Vostraja”.
Бас, біт, сінты, два вакалы і песні пра каханне — вось як гэта было!
Праект luty sakavik заснаваны сёлета і ужо прэзентаваў дэбютны EP "Soram". Музыкі вызначаюць свой стыль як працяг беларускай пост-панк-хвалі.
Harmonix College — інструмэнтальны пост-рок гурт. Акрамя "Басовішча", хлопцы сёлета выйгралі фэст Emergenza. Але да нас яшчэ не прыходзілі.