Якой будзе рэакцыя Касцёла ў выпадку ўзмацнення рэпрэсій?

Якой будзе рэакцыя Касцёла ў выпадку ўзмацнення рэпрэсій?

Раней сутнасць беларускай улады была “ў сімпатычнай абгортачцы”, а цяпер можна пабачыць, што “і абгортачка так сабе”, кажа каталіцкі святар Вячаслаў Барок, які раней служыў у расонскім касцёле. Барок з’ехаў з Беларусі гэтым летам.

“Сама дарога, па якой вядзе ўлада дзяржаву, гэта дарога кепская. Праз такія рэчы мы бачым, што рэжым здымае маскі і паказвае, што сутнасць гэтай улады фашыстоўская”, — лічыць Барок.

Каталіцкі касцёл гатовы да рэпрэсій, кажа Барок, і шмат якія біскупы гатовыя, што іх могуць проста пасадзіць у вязніцу. Але святар не бярэцца прагназаваць, на што можа пайсці Касцёл як інстытуцыя ў выпадку ўзмацнення рэпрэсій.

“Я спакойны за Касцёл. Вельмі важна, што ў сэрцы чалавека, — кажа ён і цытуе допіс епіскапа Юрыя Касабуцкага, апублікаваны па матывах здзеклівай карыкатуры ў “Мінскай праўдзе”. — Шмат хто з біскупаў падрыхтаваны для таго, што, калі трэба, пойдуць у вязніцу, але не адракуцца ад сваіх каштоўнасцяў”.

Яму не хацелася б, каб Касцёл ішоў на кампрамісы — як скарачэнне колькасці спеваў “Магутны Божа”. Але падкрэслівае, што гэта не было рашэннем канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, таму шмат у якіх храмах гэты спеў гучыць па-ранейшаму.

Поўную размову са святаром Вячаславам Барком глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі