Японія плануе запусціць у мора караблі-прывіды — без каманды на борце
Японскія грузаперавозчыкі разам з караблебудаўнікамі працуюць над стварэннем грузавых караблёў, якія не маюць патрэбы ў камандзе, самастойна пракладваюць курс і прадказваюць збоі ў працы.
Кіраванне такімі караблямі будзе ажыццяўляць штучны інтэлект. Напрыклад, ён будзе здольны самастойна пракласці самы кароткі курс з найменшымі энергазатратамі.
З’яўленне гэтых суднаў плануецца ўжо ў 2025 годзе, паведамляе ВВС. Кампаніі маюць пабудаваць каля 250 беспілотных караблёў. Стварэнне такой тэхналогіі будзе каштаваць сотні мільёнаў долараў.
На першых караблях такога тыпу яшчэ будзе невялікая каманда, але ў будучыні павінны з’явіцца абсалютна аўтаномныя судны.