Яшчэ адна вядомая беларуская тэнісістка чакае дзіця

Яшчэ адна вядомая беларуская тэнісістка чакае дзіця

Яшчэ адна беларуская тэнісістка чакае дзіця: Вольга Гаварцова прапусціла фінал Кубка Федэрацыі менавіта па сямейных абставінах. Як стала вядома “Салідарнасці”, Вольга рыхтуецца стаць маці, хлопец спартсменкі — хакеіст.

Вользе Гаварцовай 29 гадоў. Яна перамагала на васьмі турнірах WTA у пары, была 35-й ракеткай свету ў адзіночцы, а на Шлемах даходзіла да чвэрцьфіналу Уімблдона ў 2015-м годзе.

Гаварцова — адна з самых дасведчаных тэнісістак Беларусі. За зборную яна гуляе з 2008 года. За гэты час яна правяла на корце 39 матчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі