Яшчэ адзін паляк папрасіў прытулку ў Беларусі
Яшчэ адзін паляк папрасіў прытулку ў Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, 17 жніўня ён з'явіўся ў пункт пропуску "Брэст" "у бязвізавым парадку". Калі мужчына праходзіў памежны кантроль, ён "звярнуўся да беларускіх памежнікаў за прадастаўленнем статуса бежанца".
Паляк заявіў, што заклапочаны небяспекай для ўласнага жыцця і здароўя. З чым гэта звязана, не ўдакладняецца. Грамадзяніна Польшчы прапусцілі праз мяжу ў Беларусь і "рэкамендавалі звярнуцца ў органы МУС за атрыманнем адпаведнага статуса".
Гэта не першы "перабежчык" з Польшчы. Раней у Беларусь уцёк вайсковец-дэзерцір Эміль Чэчка (пасля яго знайшлі ў Мінску павешаным), у чэрвені папрасіў палітычнага прытулку Марцін Мікалаек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.