Яшчэ адзін сілавік стаў прадстаўніком Лукашэнкі ў Гродзенскай вобласці
Упаўнаважаным прадстаўніком Аляксандра Лукашэнкі ў Гродзенскай вобласці стаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.
Раней гэтую пасаду займаў Віктар Шэйман, але цяпер яго вызвалілі ад выканання абавязкаў.
Для Гродзеншчыны гэта ўжо другое за апошні год прызначэнне сілавіка. Раней памочнікам-інспектарам па Гродзенскай вобласці стаў былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.