Юлія Цімашэнка выйдзе на волю (відэа)
Вярхоўная Рада Украіны 21 лютага прагаласавала за законапраект, які дэкрыміналізуе артыкулы, па якіх была асуджаная былая прэм'ер-міністр.
"За" прагаласавалі 310 дэпутатаў.
Нагадаем, у 2011-м Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Адной з умоваў ЕС у справе падпісання дамовы аб асацыяцыі з Украінай было вырашэнне праблемы з выездам Цімашэнкі на лячэнне за мяжу, чаго зроблена не было.
Цімашэнка на момант арышту была адным з лідараў апазіцыі. У апошнія месяцы яна рэгулярна дасылала лісты на Майдан, заклікала пратэстуючых дзейнічаць жорстка.
Для выхаду Юліі Цімашэнкі на волю цяпер патрэбнае толькі рашэнне суду.
Фота — Reuters