Юніёрская хакейная зборная Беларусі выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Юніёрская хакейная зборная Беларусі выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Юніёрская хакейная зборная Беларусі (U-18) выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету (упершыню за апошнія 16 гадоў), які праходзіць у Расіі. У панядзелак у матчы групавога раўнда беларусы вырвалі перамогу ў швейцарцаў — 5:4 (0:2, 2:0, 3:2). Па ходу гульні наша каманда прайгравала 0:2, у пачатку трэцяга перыяду выйшла наперад — 3:2, але з 50-й хвіліны прайгравала зноў — 3:4.

Героем матчу стаў абаронца Кірыл Леўшуноў, які гуляў з пераломам нагі і нават закінуў шайбу — зраўняў лік за 76 секунд да фінальнага свістка. А пераможную шайбу за 12 секунд да сірэны закінуў Уладзімір Алістраў. Больш падрабязна пра матч гл. тут.

Раней на чэмпіянаце свету беларусы пацярпелі два паражэнні — ад канадцаў (3:8) і шведаў (3:4). У аўторак наша каманда гуляе ў рамках групавога раўнда са зборнай ЗША, вырашыцца, з якога месца яна трапіць у плэй-оф. У групе “А” Канада і Швецыя маюць пасля трох тураў па 9 ачкоў, у ЗША і Беларусі па 3 ачкі, у швейцарцаў ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі