Юрый Жаўноў увайшоў у трэнерскі штаб футбольнай зборнай Беларусі
Юрый Жаўноў увайшоў у трэнерскі штаб футбольнай зборнай Беларусі, якім кіруе галоўны трэнер Ігар Крывушэнка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.
Жаўнову 36 гадоў. У мінулым ён быў брамнікам нацыянальнай зборнай (у 2003 — 2015 гадах). На дадзены момант Юрый Жаўноў працуе трэнерам брамнікаў у Акадэміі футбола АБФФ.
Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер на нарадзе ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Аляксандр Лукашэнка прыгадаў няўдалае выступленне зборнай Беларусі па футболе, нядаўняе паражэнне ад зборнай Люксембурга. “Гэта хутчэй бы забыць”, — сказаў ён.