Юрыя Баранчыка могуць вызваліць ужо сёння

Юрыя Баранчыка могуць вызваліць ужо сёння

Шэф-рэдактара агенцтва "Регнум" Юрыя Баранчыка могуць вызваліць з-пад варты ужо сёння, паведамілі Еўрарадыё у самім інфармацыйным агенцтве. Пакуль яго тэлефон не адказвае.

16 сакавіка Дарагамілаўскі раённы суд Масквы прызнаў неабгрунтаваным затрыманне Баранчыка і адмовіў у хадайніцтве пракурора аб заключэнні яго пад варту.

Днём раней Юрыя Баранчыка затрымалі ў Маскве па запыце Следчага камітэта Беларусі. Як афіцыйна паведаміў СК, затрыманне Баранчыка звязанае са справай арыштаваных у снежні 2016 года ў Мінску прарасійскіх публіцыстаў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыптэнка і Дзмітрыя Алімкіна, абвінавачаных у "распальванні міжнацыянальнай варожасці". Паводле версіі Следчага камітэта, Юрый Баранчык плаціў арыштаваным аўтарам за размяшчэнне заказных матэрыялаў.

Таксама паведамлялася, што неўзабаве пасля затрымання Юрый Баранчык, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, папрасіў палітычнага прытулку ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі