З 1 лістапада Бюджэт пражытковага мінімуму вырасце на "смешныя" 24 капейкі

З 1 лістапада Бюджэт пражытковага мінімуму вырасце на "смешныя" 24 капейкі

У Беларусі 1 лістапада будзе перагледжаны бюджэт пражытковага мінімуму. Ён вырасце на 24 капейкі (0,12%) і складзе 197,81 рубля, гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы ад 23 кастрычніка 2017 года № 60, піша TUT.by.

БПМ пераглядаюць раз на квартал. 1 жніўня гэты паказчык павялічыўся на 13,75 рубля і склаў 197,57 рубля. Ад БПМ залежыць памер працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі да іх.

Прапарцыйна росту БПМ вырастуць і некаторыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе з 1 лістапада 1978,1 рубля (цяпер — 1975,7 рубля), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2 769,34 рубля (цяпер — 2 765,98 рубля).

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, вырасце да 197,81 рубля (цяпер — 197,57 рубля).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі