У Беларусі павялічыліся дзіцячыя дапамогі і бюджэт пражытковага мінімуму
Дапамогі на дзяцей у Беларусі пералічваюць двойчы на год
У Беларусі з 1 лютага павялічыліся дзіцячыя дапамогі і бюджэт пражытковага мінімуму. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў выраслі ў сярэднім на 11,3%. Штомесячная выплата на 1-е дзіця цяпер складае 724,85 рубля. Гэта на 73,5 рубля больш, чым дагэтуль. Дапамога на 2-га і наступных дзяцей павялічылася да 828,40 рубля (+84 рублі), на дзіця-інваліда — да 931,95 (+94,5 рубля).
Бюджэт пражытковага мінімуму цяпер складае ў сярэднім 406,74 рубля. Гэта больш на 38,95 рубля (на 10,6%), чым было дагэтуль. Ад бюджэту пражытковага мінімуму залежаць аднаразовыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці, мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі.
З 1 лютага БПМ складае:
- для працаздольнага насельніцтва - 434,6 рубля (29,33 рубля),
- для пенсіянераў - 298,43 рубля (25,17 рубля),
- для дзяцей да 3 гадоў - 260,39 рубля (23,05 рубля),
- для дзяцей ад 3 да 6 гадоў - 349,09 рубля (23,98 рубля),
- для дзяцей ад 6 да 18 гадоў - 406,03 рубля (12,69 рубля).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.