З 16 лютага даражэе аўтамабільнае паліва — як звычайна, на 1 капейку
У Мінску паныла і шмат аўтамабіляў / Еўрарадыё
З 16 лютага ў Беларусі змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Гэта ўжо сёмае падаражанне ў 2020 годзе.
Як і ў мінулыя шэсць разоў, цэны растуць на 1 капейку. З нядзелі на аўтазаправачных станцыях Беларусі паліва будзе каштаваць:
— АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 71 капейка;
— АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 81 капейка;
— АІ-98-К5-Еўра — 2 рубля 3 капейкі;
— дызельнае паліва — 1 рубель 81 капейка.
На гэты раз канцэрн "Белнафтахім" тлумачыць падаражанне тым, што "працягваецца тэндэнцыя зніжэння курсу нацыянальнай валюты". Сапраўды, з пачатку года беларускі рубель упаў да долара на 4%.
Раней нафтавікі абгрунтоўвалі павышэнне коштаў на паліва па капейцы пастаянным ростам сусветных коштаў на нафту. Але Нацыянальны банк Беларусі ў сваёй справаздачы пра інфляцыю ў IV квартале выпадкова выкрыў хітрасць "Белнафтахіма". З даных Нацбанка вынікае, што бензін даражэе незалежна ад нафты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.