З курорта ў швейцарскіх Альпах не могуць з’ехаць да 20 тысяч чалавек

З курорта ў швейцарскіх Альпах не могуць з’ехаць да 20 тысяч чалавек

З курорта Цэрмат у швейцарскіх Альпах не могуць з’ехаць ад 10 тысяч да 20 тысяч чалавек (гэта прыблізная ацэнка, дакладная лічба невядомая). Прычына — моцныя снегапады, з-за якіх быў спынены рух на чыгунцы (месцамі выпала больш за метр снегу). На сайце курорта змешчана інфармацыя, што на сённяшні дзень немагчыма туды прыехаць і адтуль з’ехаць. Да таго ж закрытыя ўсе зімовыя трасы і пад’ёмнікі — існуе лавінная небяспека.

Вядома, што на курорт нельга праехаць на аўтамабілі, іх пакідаюць прыблізна ў 5 кіламетрах ад яго і едуць далей па чыгунцы, інфармуе сайт ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі