З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)

З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)

Увечары 23 сакавіка ў сталічным Парку Чалюскінцаў на волю выпускалі кажаноў! Паглядзець на цуд прыйшоў натоўп людзей. Кажанчыкі ляжалі ў баваўняных торбачках у адмысловай пераносцы, а хіраптэролаг цэнтра па ратаванні рукакрылых “Кажанаполіс” Аляксей Шпак даставаў жывёлак і аддаваў іх пусціць “у дзікую прыроду” усім жадаючым.

З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
Урачыстае шэсце з кажанамі да месца іх выпуску на волю
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)

Не ўсе прысутныя прыхапілі з сабой скураныя пяльчаткі — атрыбут, апрануўшы які можна бяспечна трымаць кажана. Аднак у хаду пайшлі і звычайныя вязаныя рукавіцы. У чарзе на "запуск" кажанчыка стаялі як дзеці, так і дарослыя. Рукакрылых трэба было садзіць на дрэвы. Калі яны не хацелі чапляцца за кару (сонныя), тады можна было паспрабаваць падкінуць жывёлку ўгару.

З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
Кажан спачатку сядзеў, потым пачынаў паўзці ўверх, а потым ляцеў, чым выклікаў гук захаплення прысутных
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)

У адмысловым санаторыі, “Кажанаполісе”, сёлета зімавалі 32 рукакрылыя. Іх захоўвалі ў звычайнай лядоўні, у гэтых жа баваўняных торбачках. Паколькі тэмпература паветра на вуліцы ўжо спрыяльная для кажаноў, адмыслоўцы цэнтра вырашылі іх разбудзіць і адпусціць.

Большая частка сёлетніх “пацыентаў” “Кажанаполіса” — двухколерныя а таксама паўноўчныя кажаны. У санаторый яны патрапілі дзякуючы людзям, якія знаходзілі рукакрылых у сваіх пад’ездах, на балконах ці нават на вуліцы і прыносілі адмыслоўцам з мінскага аддзялення Аховы птушак Бацькаўшчыны і НПЦ па біярэсурсах — яны, дарэчы, і ініцыянавалі з’яўленне “Кажанаполіса”.

Некаторыя кажаны зімуюць у Беларусі, упадаючы ў спячку. Рытм іх сэрца запавольваецца. Калі выпадкова патурбаваць жывёлак, альбо калі скача тэмпература паветра, рукакрылыя могуць прачнуцца. Прачынанне небяспечнае для кажана, бо для гэтага ён траціць амаль усю назапашаную энергію. Каб зноў заснуць — патрэбна тая ж энергія, а дзе яе ўзяць, калі зімой не знайсці насякомых, якімі харчуюцца рукакрылыя? Таму і быў прыдуманы “Кажанаполіс”, дзе знойдзеных кажаноў перад увядзеннем у спячку ўзважвалі, глядзелі, ці здаровыя. Калі вага малая — кармілі штучна выведзенымі насякомымі.

Адмыслоўцы падкрэсліваюць, што ратаваць кажаноў вельмі важна, бо самкі нараджаюць у год усяго 1-2 кажаняткі. Да таго ж, восем з дзевятнаццаці відаў рукакрылых занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)
З лядоўні ў дзікую прыроду: у Мінску выпусцілі кажаноў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі