З марыупальскай радзільні №2 сілком вывезлі ў Расію больш за 70 чалавек

З марыупальскай радзільні №2 сілком вывезлі ў Расію больш за 70 чалавек

З марыупальскай радзільні №2 у Расію сілком вывезлі больш за 70 чалавек — пацыентаў і медперсанал. Пра гэта паведамляе ў ТГ-канале Марыупальская гарадская рада.

Таксама паведамляецца, што раней з гарадской лякарні №1 у Расію было дэпартавана каля 600 чалавек — таксама персанал лякарні і пацыенты.

У адміністрацыі горада заяўляюць, што агулам з Марыупаля на тэрыторыю Расіі было вывезена больш за 20 тысяч жыхароў.

"Тое, што сёння робіць Расія, парушае ўсе магчымыя міжнародныя правы чалавека. Гэта можна параўнаць з дзеяннямі фашысцкіх войскаў у часы Другой сусветнай вайны. Але мы не пакінем ніводнага марыупальца, якога супраць волі вывезлі на тэрыторыю Расіі", — заявіў мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі