З мінскай школы эвакуявалі больш за 800 чалавек
Усіх вучняў вывелі з будынка яшчэ да прыезду ратавальнікаў
З мінскай школы № 218 па вуліцы Ясеніна эвакуявалі больш за 800 чалавек (у тым ліку 772 вучні). Здарэнне адбылося ўдзень 12 сакавіка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на трэцім паверсе будынка ўзнікла ўзгаранне. Яго самастойна пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля ліквідавала настаўніца хіміі. У выніку ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгарання цяпер высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.