З пачатку года ў Беларусь заехала каля 62 тысяч грамадзян Украіны

Большасць украінцаў заехала ў Беларусь праз мяжу з Польшчай

Большасць украінцаў заехала ў Беларусь праз мяжу з Польшчай / av.by

З пачатку года ў Беларусь заехалі 61 тысяча 986 грамадзян Украіны. Такую лічбу агучылі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Большасць украінцаў (44 804 чалавекі) трапіла ў нашу краіну праз Польшчу. Яшчэ амаль 15 тысяч заехала праз Літву, больш за 2,2 тысячы — праз Латвію. 21 чалавек змог пераадолець украінска-беларускую мяжу.

А ўсяго з пачатку вайны ў Беларусь прыбылі 136 690 грамадзян Украіны, адзначылі ў ДПК. Для параўнання: Польшча за год прыняла больш за 9,5 мільёна ўкраінскіх перасяленцаў — у асноўным жанчын і дзяцей. Гэта звесткі на люты 2023 года. Амаль 8 мільёнаў з іх затым вярнуліся назад, расказаў Euronews. Беларускія памежнікі не паведамляюць пра далейшы лёс украінцаў — невядома, гэтыя людзі застаюцца ў краіне, прыязджаюць у госці ці па справах або зусім ідуць транзітам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі