З Паўднёвай Карэі дэпартавалі расійскіх спартсменаў за дэбош у самалёце
З Паўднёвай Карэі дэпартавалі дзевяць расійскіх спартсменаў за дэбош у самалёце. Іх затрымалі ў аэрапорце Інчон і адправілі на радзіму, інфармуе ВВС.
Паводле паведамленняў паліцыі, спартсмены, якія павінны былі прыняць удзел у ваенна-спартыўных гульнях, парушылі правілы паводзін на борце самалёта. Расіяне злоўжывалі спіртнымі напоямі і паводзілі сябе задзірліва.
Пасля таго, як бортправаднік адмовіўся прынесці спартсменам яшчэ спіртнога, яны падняліся са сваіх месцаў і заблакавалі праход. Пяцярым мужчынам і чатыром жанчынам былі выстаўленыя абвінавачванні ў парушэнні закона аб авіяцыйнай бяспецы Паўднёвай Карэі.
Адзначаецца, што расійская каманда працягне ўдзел у гульнях, аднак з-за адхілення гэтых дзевяці атлетаў Расію прадставяць толькі восем спартсменаў.
VI Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні пачаліся ў Паўднёвай Карэі 2 кастрычніка. У іх прымаюць удзел 9000 прадстаўнікоў з 110 краін свету. У праграму спаборніцтваў уключаны 24 віды спорту, у 17 з іх прымуць удзел вайсковыя атлеты.
Фота: ria.ru