З вуліц Мінска вывезлі ў 15 разоў больш снегу, чым мінулай зімой
Барацьба са снегам у Мінску / sb.by
З вуліц Мінска вывезлі ў 15 разоў больш снегу, чым мінулай зімой — каля 360 тысяч кубаметраў. Пра гэта minsknews.by распавёў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракоўшчык. Паводле яго слоў, снег прыбіраюць у кругласуткавым рэжыме.
А вось у параўнанні з зімой 2021-га вынік працы не так уражвае. На 11 лютага 2021 года з Мінска было вывезена на палігоны і снегаплавільны пункт больш за 285 тысяч кубаметраў снегу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.