З-за Еўрагульняў зборная Беларусі па футболе будзе гуляць у Барысаве
Першыя хатнія паядынкі нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў адборы Еўра-2020 пройдуць не на мінскім стадыёне "Дынама", а на "Барысаў-Арэне". Гаворка пра матчы 8 чэрвеня са зборнай Германіі і 11 чэрвеня з камандай Паўночнай Ірландыі. Яны пачнуцца ў 21:45. Прычына пераносу гульняў у Барысаў — Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у чэрвені ў Мінску, у тым ліку і на стадыёне "Дынама", інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Зборная Беларусі з адборачным турніры ў групе С, акрамя зборных Германі і Паўночнай Ірландыі, сустрэнецца з камандамі Галандыі і Эстоніі. 21 сакавіка ў першым туры дружына Ігара Крывушэнкі згуляе ў гасцях з Галандыяй. 24 сакавіка таксама ў гасцях беларусы сустрэнуцца з Паўночнай Ірландыяй.
На кантынентальнае першынства адбяруць дзве найлепшыя каманды з групы.
Сборная Беларуси проведет июньские матчи @EuroQualifiers к @EURO2020 против @DFB_Team_EN и @NorthernIreland в Борисове. Информация о билетах появится в ближайшее время!https://t.co/YwRJxJoKrH#ЗборнаяБеларусі #БелыяКрылы #WhiteWings #EuropeanQualifiers #BLRGER #BLRNIR pic.twitter.com/3BzYXDcFyn
— АБФФ (@BelFootFeder) 1 февраля 2019 г.