З-за каранавіруса ўпершыню спынена дзеянне базавага дакумента еўразоны

З-за каранавіруса ўпершыню спынена дзеянне базавага дакумента еўразоны

З-за каранавіруса ўпершыню спынена дзеянне базавага дакумента еўразоны. Гэта — Пакт стабільнасці і росту, які быў прыняты 23 гады таму. Прыпыніць яго дзеянне на мінулым тыдні прапанавала Еўракамісія і вось Савет ЕС па эканоміцы і фінансах ухваліў часовае прыпыненне.

Што забяспечвае Пакт стабільнасці і росту? Найперш ён абмяжоўвае ўзровень дэфіцыту бюджэту краін еўразоны трыма адсоткамі валавога ўнутранага прадукта, а ўзровень дзяржаўнага доўга — 60% ВУП. У сітуацыі, калі краіны Еўрасаюза разгортваюць барацьбу з распаўсюдам каранавіруса і яго наступствамі, адмена дакумента стала неабходнасцю. Яна дазволіць падтрымліваць эканоміку дадатковымі фінансавымі рэсурсамі. Тая ж Германія гатовая ўліваць вялізныя сродкі ў эканоміку, каб дапамагчы грамадзянам і кампаніям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі