З-за ледзянога дажджу самалёт "Белавія" ў Адэсе давялося ўзяць на буксір
Самалёт авіякампаніі "Белавія" 7 лютага трапіў у нестандартную сітуацыю ў аэрапорце Адэсы. У некаторых СМІ з'явіліся звесткі, быццам беларускі самалёт выкаціўся з узлётна-пасадачнай паласы.
У прэс-службе авіякампаніі сайту msq.by распавялі, што самалёта выконваў рэйс Мінск — Адэса 7 лютага і яго пасадка адбылася ў штатным рэжыме. Але пасля гэтага падчас сыходу з узлётнай паласы на рулёжную дарожку экіпаж прыняў рашэнне рухацца далей не на ўласнай цязе рухавікоў, а з дапамогай буксіра аэрапорта. Падставай для такога рашэння сталі складаныя ўмовы надвор'я: галалёд і моцны бакавы вецер.
Пасажыраў у тэрмінал дастаўлялі на перонных аўтобусах, а самалёт адбуксіравалі да месца стаянкі. Там адбылося яго пасляпалётнае наземнае тэхнічнае абслугоўванне.
7 лютага міжнародны аэрапорт Адэсы працаваў у складаных умовах надвор'я: там ішоў ледзяны дождж, і тэмпература паветра панізілася ніжэй за нуль градусаў. Тэхнічныя службы аэрапорта пастаянна ачышчалі ад лёду аэрадромнае пакрыццё, узлётную паласу, перон і рулёжныя дарожкі.
У сувязі з умовамі надвор'я аэрапорт быў часова зачынены для прыёму і адпраўкі самалётаў. Таму пасажыраў рэйса "Белавія", якія мусілі адправіцца з Адэсы ў Мінск, размясцілі ў гатэлі. Яны вылецелі ранішнім рэйсам 8 лютага.