З-за моцнага ветру на Алімпіядзе пераносяць спаборніцтвы (відэа)

З-за моцнага ветру на Алімпіядзе пераносяць спаборніцтвы (відэа)

З-за моцнага ветру на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане пераносяць спаборніцтвы. Спачатку раніцай 12 лютага не стартаваў жаночы гіганцкі слалам (у ім нашу краіну прадстаўляе Марыя Шканава), пасля пад пагрозай апынуліся біятлонныя гонкі пераследвання. Жаночая гонка мусіць пачацца ў 13:10, мужчынская — у 15:00. Аднак вецер сціх і гонкі адбудуцца.

У жаночай біятлоннай гонцы пераследвання на 10 км паўдзельнічаюць чатыры беларускі — Дар’я Домрачава (9-ы стартавы нумар), Ірына Крыўко (17), Надзея Скардзіна (36) і Надзея Пісарава (52). У мужчынскай гонцы на 12,5 км будуць удзельнічаць тры беларусы — Уладзімір Чапелін, Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў. Жывыя трансляцыі запланаваныя на тэлеканале “Беларусь 5”. А ў 15:55 пачнецца трансляцыя спаборніцтваў жанчын у канькабежным спорце на дыстанцыі 1500 метраў. У іх удзельнічае беларуска Марына Зуева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі