З-за патопаў у Мінску закрыюць некаторыя крамы, клубы і рэстараны?
Некаторыя мінскія рэстараны, клубы і крамы могуць быць закрытыя з-за патопаў. Ратавальнікі настойваюць на тым, каб размяшчэнне ўстаноў у цокальных і паўпадвальных паверхах будынкаў, у якіх масава збіраюцца людзі і дзе магчыма падтапленне, было забаронена, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Першым чынам, да ўладальнікаў дадзеных памяшканняў будзе прад'яўлена цвёрдае патрабаванне — забяспечыць аварыйны выхад.
Тым часам сталічныя ўлады паведамляюць, што распрацаваны план-атлас Мінска, а таксама пералік неабходных мерапрыемстваў на выпадак вялікага выпадзення ападкаў. Кіраваць планам будуць ратавальнікі.