За 2018 год злачынстваў па наркатычных артыкулах было менш, чым у 2017-ым
На сайце МУС з'явілася статыстыка злачынстваў, учыненых у 2018 годзе. У параўнанні з папярэднім годам, злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, стала менш — 4 983 (у 2017-ым — 5481). Незаконны абарот забароненых сродкаў праваахоўнікі зафіксавалі 4604 разы (каля паловы з іх — з мэтай збыту).
У стане наркатычнага ап'янення у 2018-ым было здзейснена 1073 злачынства. Гэта амаль на тысячу менш, чым у мінулым годзе.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 30.01: