За аплату штрафаў пацярпелым на беларуса пачалі крымінальную справу
Жыхара Брэсцкай вобласці затрымалі па крымінальнай справе за "фінансаванне пратэстаў", паведамляе прэс-служба МУС.
23-гадова ўраджэнец Драгічына атрымліваў на картку ахвяраванні і з жніўня 2020-га па студзень 2021-га дапамагаў аплочваць штрафы пратэстоўцам.
"Пералічэнні ішлі на адрас судоў, юрыдычных кансультацый, аплачвалася дзяржаўная пошліна пры звароце ў суд. Таксама ён пакрываў выдаткі за паслугі адвакатаў, аплачваў рахункі арыштаваных грамадзян, якія знаходзяцца ў ізалятарах часовага ўтрымання", — заяўляе прэс-служба МУС.
Міліцыянты выявілі каля 200 выпадкаў аплаты на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў.
Па аналагічным абвінавачанні з пачатку года за кратамі знаходзіцца мінскі медыяменеджар Андрэй Аляксандраў. А гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка ўжо асуджаны на тры гады за дапамогу пацярпелым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.