За аварыю пад Смалявічамі суд пастанавіў выплаціць 2,5 млн рублёў кампенсацыі
Аварыя пад Смалявічамі
Суд Смалявіцкага раёна пастанавіў, што сем'і людзей, загінулых у аварыі з маршруткай, павінны атрымаць агульную кампенсацыю ў памеры 2 мільёнаў 530 тымясч рублёў. Выплаціць гэтую суму павінныя ААТ "Мінаблаўтатранс" і ЧТСУП "Сінкевіч", паведамляе прэс-служба суда.
Сем'і загінулых падалі 60 пазоваў. Іх сумы вар'іраваліся ад 20 тысяч да 100 тысяч рублёў.
Прадстаўнікі адказчыкаў на судзе пазовы прызналі часткова і не пагадзіліся з заяўленымі памерамі кампенсацый.
Аварыя пад Смалявічамі адбылася 20 лютага. У маршрутку, поўную пасажыраў, урэзаўся гружаны пяском МАЗ. У аварыі загінулі кіроўца і 12 пасажыраў маршруткі.
Кіроўцу самазвала прысудзілі сем гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.