За чэрвень сярэдні заробак у Беларусі вырас амаль на $7
Сярэдні заробак рабочых і служачых у Беларусі за чэрвень склаў 819,3 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 24,1 рубля больш, чым у траўні, калі гэты паказчык складаў Br795,2.
Калі сярэдні заробак і далей будзе расці такімі тэмпамі, да канца года ён дасягне амаль 1000 рублёў — той самай сакральнай лічбы, якая гучыць у абяцаннях Аляксандра Лукашэнкі і чыноўнікаў з беларускага ўраду.
Сярэднія заробкі беларусаў растуць з лютага 2017 года.
У валюце за кошт змены курсаў рост заробка выглядае не так уражліва. Па сярэднім курсе долара за чэрвень Br819,3 — гэта $432,9, а Br795,2 па сярэднім курсе за травень — гэта $426, то бок, розніца ўсяго ў $6,9.
Такім чынам, калі глядзець на дынаміку сярэдняга заробку, $500 ад беларусаў зараз крыху далей, чым Br1000.