За дрыфт на плошчы Перамогі кіроўца атрымаў 3 гады пазбаўлення волі

За дрыфт на плошчы Перамогі кіроўца атрымаў 3 гады пазбаўлення волі

За дрыфт на плошчы Перамогі ў Мінску кіроўца атрымаў 3 гады пазбаўлення волі (менавіта аб такім пакаранні прасіў дзяржабвінаваўца). Такое рашэнне ў аўторак, 7 лютага, прыняў суд Партызанскага раёна сталіцы. Мужчыну прызналі вінаватым у хуліганстве і здзеку з гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Як інфармуе БЕЛТА, адбываць пакаранне мужчына будзе ў калоніі агульнага рэжыму. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Прысуд можа быць абскарджаны. Мужчына прызнаў часткова сваю віну толькі ў хуліганстве, пры гэтым адмаўляе, што быў у стане алкагольнага ап'янення.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўначы 29 лістапада мінулага года. Мужчына на аўтамабілі Mercedes-Benz S300 заехаў на плошчы Перамогі на тэрыторыю манумента. Там ён і наладзіў дрыфт, у кіраваным заносе зрабіў тры кругі. Пасля спрабаваў уцячы ад праваахоўнікаў на аўтамабілі, але быў затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі