За год да Алімпіяды ў Мінску распачнуць зваротны адлік часу да яе

За год да пекінскай Алімпіяды ў Мінску плануецца ўсталяваць пілон, на якім будзе весціся зваротны адлік дзён, якія засталіся да яе адкрыцця. Як паведаміў БелаПАН выканаўчы дырэктар Нацыянальнага алімпійскага камітэту па горадзе Мінску Андрэй Какашынскі, пілон вышынёй 4 сетры будзе знаходзіцца на праспекце пераможцаў.

Канкрэтнае месца павінна быць вызначанае на наступным тыдні. Да гэтай даты прадстаўніцтва мае намер прымеркаваць спартовае свята, сцэнар якога прапрацоўваецца.

Лічбы зваротнага адліку дзён да пачатку Алімпійскіх гульняў будуць зялёнымі, прмога адліку пасля іх старту – чырвонымі, адзначыў А.Какашынскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі