За год колькасць жыхароў Беларусі зменшылася амаль на 17 тысяч чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лютага цяперашняга года, паводле аператыўных звестак, склала 9 мільёнаў 669 тысяч 600 чалавек. За год жыхароў нашай краіны стала менш на 16700 чалавек.
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, колькасць жыхароў павялічылася толькі ў Мінску. У лютым 2008-га ў сталіцы жыло 1 млн 815,8 тыс. чалавек, цяпер жа стала амаль на 15 тысяч болей. Змяншэнне колькасці жыхароў адзначана ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі