За махлярства ў рэаліці-шоу і ўдзел у пратэстах прадзюсару Савіну далі 8 гадоў

За махлярства ў рэаліці-шоу і ўдзел у пратэстах прадзюсару Савіну далі 8 гадоў

Блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна асудзілі на 8 гадоў калоніі за махлярства ў рэаліці-шоу і арганізацыю пратэстаў, паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд вынесла суддзя Заводскага раёна сталіцы Анжэла Касцюкевіч. Працэс працягваўся чатыры месяцы.

34-гадовага Савіна вінавацілі ў махлярстве ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Першае абвінавачанне датычыла падзеяў 2015–2016 гадоў: Савін паабяцаў больш як 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоу, але не забяспечыў гэтага. Другое абвінавачанне вынеслі за тое, што блогер удзельнічаў у трох маршах пратэсту ў 2020 годзе і выстаўляў відэаролікі на сваёй старонцы ў Instagram. 

У сваім апошнім слове Савін звярнуўся да пракурора: "Вы разумееце, што абвінавачванне заведама невінаватага — гэта таксама злачынства, грамадзянін пракурор? Вы разумееце, што любая крымінальная справа праз пяць гадоў, праз 10 будзе паднятая? І вы як абвінаваўца можаце трапіць на маё месца. Вы хоць гэта разумееце?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі