За нецэнзурныя словы абітурыентаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці
Міністэрства адукацыі спадзяецца, што зможа эфектыўна змагацца супраць нецэнзуршчыны на бланках цэнтралізаванага тэставання.
У выпадку, калі мацюкі будуць там выяўленыя, абітурыент не атрымае сертыфікатаў ЦТ і не зможа прыняць далейшы ўдзел ва ўступнай кампаніі. Такая норма ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 13 траўня.
Дырэктар інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў кажа, што бланкі адказаў з такімі "парушэннямі" адсочваюцца і звесткі пра парушальнікаў адпраўляюцца ў міліцыю для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Агенцтва "Мінск-навіны" адзначае, што сёлета ўводзіцца забарона на размяшчэнне ў экзаменацыйным бланку любых пазнак ці працоўных запісаў.
Нагадаем, цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 14-га чэрвеня.
Фота — matura.fulara.com