За ноч у Мінску затрыманыя пяць п'яных кіроўцаў

Усе пяцёра затрыманыя нецвярозымі за рулём у першы раз, таму машыну ні ў каго з іх не канфіскуюць. Іх чакае толькі адміністрацыйнае пакаранне. Тыя, каму б пагражала крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля, уночы на 24 кастрычніка міліцыі не трапіліся, распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар мінскага ДАІ Таццяна Харлінская:

“Паўторна, вось менавіта па канфіскацыі, яшчэ ніхто не трапляўся. Мы адсочваем гэтую сітуацыю. Але пакуль што не. Відаць, прынесла плён інфармацыйная кампанія, і кіроўцы задумаліся. Вялікія штрафы стымулююць іх не сядаць за руль нападпітку. І тым больш — небяспека згубіць машыну”.

Канфіскаваць аўто могуць і ў тых, хто трапляўся п’яным з пачатку года

Таццяна Харлінская дадала, што за суткі ў Мінску ў сярэднім затрымліваецца блізу дзесяці п'яных кіроўцаў. На выходных іх колькасць павялічваецца ўдвая.

Нагадаем, 24 кастрычніка набыў моц закон , паводле якога ў кіроўцы, які паўторна трапіўся за рулём нападпітку, можа быць канфіскаваны аўтамабіль.

У Гродне п'яны кіроўца вёз на машыне дзяўчынку ў дзіцячы садок (відэа)

Каля 20 тысяч машын ужо стаяць у чарзе на канфіскацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі