За паўгода аб'ём беларускага экспарту скараціўся на 30% — ЕАБР

Адзін з асноўных беларускіх экспарцёраў, прадпрыемства "Беларуськалій", трапіў пад санкцыі ЗША і ЕС / kali.by​
Адзін з асноўных беларускіх экспарцёраў, прадпрыемства "Беларуськалій", трапіў пад санкцыі ЗША і ЕС / kali.by​

За паўгода фізічны аб'ём беларускага экспарту скараціўся прыкладна на 30%, гаворыцца ў паведамленні Еўразійскага банка развіцця. У вартасным выражэнні падзенне атрымалася не такім балючым (усяго на 3,7%). Такая розніца тлумачыцца ўмацаваннем расійскага рубля да долара.

Пры гэтым пік падзення аб'ёмаў беларускага экспарту прыпаў на красавік (-22,9% год да года), пасля чаго вартасныя аб'ёмы паступова пачалі аднаўляцца (-0,4% г/г у чэрвені).

"Аднаўленне экспарту часткова тлумачыцца наладжваннем новых ланцугоў паставак", — адзначаюць у ЕАБР.

Імпарт таксама прасеў — за паўгоддзе пастаўкі замежных тавараў у Беларусь скараціліся на 8,9%. Эксперты банка звязваюць гэта з аслабленнем унутранага попыту.  Затое скарацілася адмоўнае сальда.

"Ва ўмовах апераджальнага скарачэння імпарту над экспартам дэфіцыт гандлю таварамі скараціўся з 1,1 млрд долараў у студзені-чэрвені 2021 года да 0,05 млрд долараў у студзені-чэрвені 2022 года", — падлічылі ў банку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі