За супраціў міліцыі судзяць былога начальніка наваполацкай ГАУС
Аляксандр Дуброўскі
Перад Новым годам у судзе Расонскага раёна пачаўся суд над былым начальнікам Наваполацкага ГАУС Уладзімірам Дуброўскім, піша тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю!".
У жніўні, як распавядала Еўрарадыё, Дуброўскага затрымалі за п'яную язду: ён ехаў з рэстарана і ледзь не ўрэзаўся ў будынак. Пры затрыманні ён парваў фірмовую кашулю аднаму з міліцыянтаў.
Тады Дуброўскага прызналі вінаватым па адміністацыйных справах — у непадпарадкаванні міліцыі і нецвярозай яздзе. Суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7400 рублёў) і пазбавіў права пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам.
Пераследаваць экс-міліцыянта далей перашкаджаў дэпутацкі статус — ён дзейны дэпутат Наваполацкага гарсавета. Але ўрэшце і гэтую перашкоду ўдалося пераадолець. Цяпер былога галоўнага міліцыянта Наваполацка судзяць паводле арт. 363 ч. 2 Крымінальнага кодэкса ("Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.