За тры дні ў Беларусі выявілі 8 аўтамабіляў з падробленымі VIN-кодамі

За тры дні ў Беларусі выявілі 8 аўтамабіляў з падробленымі VIN-кодамі

За тры дні ў кастрычніку супрацоўнікі крымінальнага вышуку і ДАІ затрымалі 8 аўтамабіляў з расійскімі рэгістрацыйнымі знакамі пад кіраваннем грамадзян Беларусі. Праваахоўнікі засумняваліся ў ідэнтыфікацыйных нумарах (VIN) гэтых аўто, адзначае прэс-служба МУС.

Міліцыянты звярнулі ўвагу на такія дарагія іншамаркі, як Mazda CX-5, Infiniti, Range Rover Evoque, Chevrolet ды іншыя.

Выявілася, што Lexus, застрыманы ў Мінску, быў скрадзены ў Санкт-Пецярбургу. А Toyota Camry, якую затрымалі на Віцебшчыне, шукаў гаспадар з Маскоўскай вобласці.

Пры гэтым некаторыя з уладальнікаў ведалі пра крымінальную мінуўшчыну сваіх аўто.

У Наваполацку 27-гадовы жыхар Расонскага раёна паспрабаваў уцячы, калі супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі спыніцца. Пры праверцы высветлілася, што расійскі рэгістрацыйны знак і VIN яго Mercedes-Benz не адпавядалі ўліковым звесткам. Дарэчы, раней гэты мужчына ўжо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў як яалавек, які мае дачыненне да крымінальнага аўтабізнэсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі