За тыдзень у Гродне на вірусную інфекцыю захварэла 9 200 чалавек

У Гродне колькасць зваротаў у паліклінікі з нагоды прастудных захворванняў вагаецца ад 1 тысячы 400 да 1 тысячы 600 чалавек за суткі. Пры гэтым “грып” кожны дзень ставяць толькі 30 – 35 пацыентам, усё астатняе — вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя, піша “Блог Гродна s13”. Усяго за тыдзень у Гродне на ВРВІ захварэла 9 200 чалавек, у тым ліку 178 чалавек — на грып. У Лідзе ўсё 17 школ з 10 лістапада закрываюцца на карантын. Але ў Гродне і іншых населеных пунктах абмежавальныя мерапрыемствы ўведзеныя толькі ў медычных установах.

У Гродзенскай вобласці рэгіструюцца і адзінкавыя выпадкі грыпа А/Н1N1. Але ніводны з іх яшчэ не быў лабараторна пацверджаны ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі