За ўдзел у парадзе 3 ліпеня віцяблянам абяцаюць па 3 долары

Ахвочыя зарабіць мусяць пранесці на парадзе раздадзеныя сцяжкі і паветраныя шарыкі.



Як выявіла Радыё "Свабода", абвестку размясціла фірма таксі "Дыліжанс". Гэткім чынам кампанія вырашыла правесці сваю піяр-акцыю на парадзе ў Дзень Незалежнасці.



Першы намеснік начальніка ідэалагічнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкаму Пётр Гнуценка кажа, што не мае інфармацыі пра такую ініцыятыву. Але крамолы ў рэкламнай акцыі ідэолаг не пабачыў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі