"Зачыстка" ў вёсках каля Мачулішчаў: затрымлівалі не менш за 20 чалавек

Мінскія амапаўцы і аўтазак / З архіву Еўрарадыё
Мінскія амапаўцы і аўтазак / З архіву Еўрарадыё

У нядзелю адбылася "зачыстка" ў вёсках каля Мачулішчаў пад Мінскам. Там затрымлівалі не менш за 20 чалавек. Шэсць з іх засталіся за кратамі, іншых адпусцілі. Прычына затрыманняў невядомая, пішуць праваабаронцы.

BYPOL сцвярджае, што раніцай 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах беларускімі партызанамі з дапамогай двух дронаў і выбухоўкі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50. 2 сакавіка самалёт паляцеў у РФ — на авіяцыйны рамонтны завод у Таганрогу.

У той час, калі беларуская дзяржаўная прапаганда адмаўляе факт дыверсіі ў Мачулішчах, сілавікі другі тыдзень шукаюць выканаўцаў акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі