Загінуў сябра тэрарыста "Стралка", "Бабай" стаў дэзерцірам

Ім супрацьстаяць тысячы ўзброеных баевікоў, якія маюць дзясяткі адзінак бронетэхнікі, артылерыю. Учора ўкраінскія вайскоўцы разблакавалі аэрапорт каля Луганска, які доўгі час у акружэнні ўтрымлівалі дэсантнікі. Цяпер паведамляецца пра баі на ўскраінах Луганска.

Каля горада Снежнае ў засаду ўкраінскага спецназу патрапіў камандзір "штурмавога батальёну" з пазыўным "Васіліч". Ён быў адным з намеснікаў камандзіра баевікоў у Славянску, а пасля ў Данецку Ігара Гіркіна (Стралкова, "Стралка"). Паведамляецца, што аўтамабіль быў расстраляны з засады, загінулі палявы камандзір і двое яго байцоў.

Тым часам "Стралок" абвінаваціў у дэзерцірстве іншага свайго памочніка — Аляксандра Мажаева, вядомага па мянушцы "Бабай". Яшчэ 5 ліпеня ён з "крымскімі казакамі" з'ехаў з Краматорска і не прыбыў у Данецк. "Бабай" са сваім атрадам альбо знаходзіцца каля мяжы з Расіяй, альбо яе ўжо перайшоў, але абяцае вярнуцца.

УНІАН адзначае, што Мажаеў разам з баевікамі з Беларусі, Расіі і Казахстана вясной захапіў Славянск. Яго, нібыта, шукала расійская паліцыя і ён уцёк ва Украіну.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі