Захоўваецца бабіна лета: бліжэйшымі днямі будзе да +27

Захоўваецца бабіна лета: бліжэйшымі днямі будзе да +27

10 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па захадзе, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. 

Уначы тэмпература паветра складзе 10-16 цяпла, удзень прагназуецца +21...+27.

У сераду, 11 верасня, захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 7-14 са знакам "плюс", удзень будзе 20-26 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да 28 цяпла.

12 верасня таксама ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, днём у паўночна-заходніх раёнах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе 7-14 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +20 па паўночным захадзе да +28 па паўднёвым усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі