Замест Ганчарэнкі галоўным трэнерам "Кубані" можа стаць Петрэску
Кіраўніцтва расійскага футбольнага клуба разглядае магчымасць запрасіць на пасаду галоўнага трэнера каманды Дана Петрэску.
Як піша by.tribuna.com са спасылкай на расійскія СМІ, у клубе не вельмі задаволеныя працай беларуса Віктара Ганчарэнкі, якому нібыта не хапае рашучасці ў супрацоўніцтве з гульцамі.
Петрэску стаяў ля руля "жоўта-зялёных" у 2010–2012 гадах. Румынскі спецыяліст увесну пакінуў маскоўскае "Дынама" і летам узначаліў катарскі "Аль-Арабі". Але ён зацікаўлены ў працы ў Расіі і гатовы скасаваць кантракт са сваім цяперашнім клубам.
Фота Ганчарэнкі — championat.com