Замест канцэрта Газманава — на канцэрт да Кабзона: чым абярнулася вайна для РФ

Згарэлы расійскі танк / "Всевидящее ОКО"
Згарэлы расійскі танк / "Всевидящее ОКО"

Агрэсія расійскіх войскаў ва Украіне працягваецца. Страты, відавочна, ёсць з абодвух бакоў. Колькасць забітых салдат і знішчанай тэхнікі ў СМІ падаецца па-рознаму. Расійскія афіцыйныя ведамствы ў першыя дні канфлікту і зусім заяўлялі, што "страт няма". Каму тут верыць?

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ

— Аб'ектыўных звестак па абодвух баках у нас няма і быць не можа, — расказвае Еўрарадыё аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка. — Адзіныя звесткі, якім я магу давяраць, гэта звесткі Bellingcat [інтэрнэт-выданне, якое займаецца журналісцкімі расследаваннямі пра зоны ваенных дзеянняў. — Еўрарадыё]. Там заяўлялі, што страты рускіх у 2000 чалавек — гэта той мінімум, які яны могуць пацвердзіць. Цяпер публікуецца досыць шмат відэа, дзе можна наўпрост лічыць страты расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку там паказваюцца вайсковыя дакументы. Відавочна, што страты рускіх ёсць і яны вымяраюцца тысячамі.

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ

— У Расіі тысячы загінулых, некалькі сотняў палонных, па розных ацэнках, — кажа дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда. — Тое, што іх усіх больш чым адзін, можна ўбачыць на фота і відэа, якія даступныя ўсім у інтэрнэце. Я б раіў не верыць расійскай прапагандзе. Спікер Мінабароны Расіі заяўляў на трэці дзень так званай "спецыяльнай вайсковай аперацыі", што іх страты — адзін салдат. Гэта нахабная хлусня.

Ва Украіны за чатыры дні расійскай агрэсіі загінула 16 дзяцей, сотні нашых дзяцей і мірных жыхароў. Ракеты траплялі ў дзіцячыя садкі, школы, жылыя дамы. У тым ліку, мяркую, ракеты, якія ляцелі з тэрыторыі Беларусі. І беларусам пра гэта варта падумаць.

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ
Палонныя расійскія салдаты / "УНИАН — новости Украины"

Войскі РФ на "канцэрце ў Кабзона", а не на канцэрце Газманава

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ
Цяпер мем глядзіцца зусім па-іншаму / Центр Протидії Корупції

Раней карыстальнікі рускамоўнага сегмента інтэрнэту актыўна распаўсюджвалі жарт пра "распарадак дня пскоўскіх дэсантнікаў". Маўляў, узяць Украіну можна за адзін дзень і скончыцца гэта салютам і канцэртам Алега Газманава ў Кіеве. У 2022 годзе мем набыў зусім іншую афарбоўку. Войскі РФ вязнуць ва Украіне. У чым прычына?

— Яны [расіяне. — Еўрарадыё] змагаюцца не на сваёй зямлі. Многія з іх салдаты тэрміновай службы. Украінцы абараняюць свае тэрыторыі, сваіх людзей, — адказвае Яўген Магда. — І абараняюць не толькі Узброеныя сілы, але і людзі, якія жывуць на гэтай зямлі і вымушаныя ўзяць зброю ў рукі праз расійскую агрэсію. Гэта сапраўды народная вайна. Вайна, якую Украіна будзе весці столькі, колькі будзе неабходна.

Расія занадта саманадзейная. Яна, увогуле кажучы, ваявала ва ўмовах тэхналагічнай перавагі — у той жа Сірыі ці Чачні. Цяпер Расія атрымала годны адказ. Адзін з украінскіх лётчыкаў, "прывід Кіева", збіў ужо дзесяць расійскіх самалётаў.

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ
Спаленая расійская тэхніка пад Чарнігавам / "Всевидящее ОКО"

— Адназначна можна сказаць, што вельмі высокі маральны стан як ва ўкраінскага войска, так і ва ўкраінскіх грамадзян, — тлумачыць цяжкасці, якія ўзніклі ў расійскіх вайскоўцаў, Вадзім Мажэйка. — Ніхто сардэчна не сустракаў рускіх. Гэта, відавочна, паказвае, як украінцам удаецца стрымліваць праціўніка, які пераўзыходзіць у ваенным і колькасным сэнсе.
 

"У рускамоўным Харкаве рускіх сустракаюць "Джавелінамі"

Перамовы пра мір будуць цяжкія, сцвярджаюць эксперты. Украіна не мае намеру аддаваць ні пядзі сваёй зямлі, а Расія не можа сысці з ганьбай. Ці гатовыя ўкраінцы змагацца і далей, калі дыпламатыя акажацца бяссільнай?

— Ва Украіны ёсць больш чым шанец выстаяць у вайне — усе гэтыя чатыры дні яна менавіта гэта і дэманструе, — мяркуе Вадзім Мажэйка. — На другі дзень ніякага Кіева і блізка ўзяць не ўдалося. Я не бачу, якіх вынікаў дамаглася Расія ў вайне. Не захоплена ніякіх вялікіх гарадоў, тэрыторый. Усе навіны пра тое, што Расія захапіла нейкі дробны населены пункт, то гэта зусім несур'ёзны вынік.

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ
Ракета, якая трапіла ў жылы квартал Харкава / "Всевидящее ОКО"

— Тое, што Украіна выстаіць у гэтай вайне, — гэта відавочны факт. Крэмль разлічваў на бліцкрыг, — кажа Яўген Магда. — Але нават у Харкаве, дзе шмат рускамоўных, расійскія войскі сустрэлі "Джавелінамі" [супрацьтанкавымі гранатамётамі. — Еўрарадыё], а не кветкамі. Пытанне ў іншым: наколькі ўстойлівай будзе Расія, калі баявыя дзеянні такой інтэнсіўнасці будуць працягвацца? Калі расійскія салдаты будуць у мяшках для трупаў вяртацца дадому ва ўсе куткі сваёй неабсяжнай радзімы? Як там на гэта будуць рэагаваць мясцовыя жыхары ў кантэксце падзення курса рубля, у кантэксце маленькіх і вялікіх нязручнасцяў?
 

"Нацысцкая Украіна", дзе прэзідэнт — габрэй

Дагэтуль сярод некаторых беларусаў і расіян існуе меркаванне пра тое, што, маўляў, "нацысты восем гадоў бамбілі Данбас", "білі рускіх ва Украіне за рускую мову", і вось цяпер украінцы за гэта адказваюць. Расійская прапаганда апраўдвае ўварванне і смерці вызваленнем Украіны ад нацызму.

Ці ёсць у людзей падстава так меркаваць?

— Той факт, што Пуцін зноў расказвае пра неабходнасць дэнацыфікацыі [ачысткі Украіны ад нібыта "нацыстаў". — Еўрарадыё], пра барацьбу з нейкімі нацыстамі ў Кіеве, гэта паказвае на адсутнасць у прапаганды нейкіх новых наратываў, — тлумачыць Вадзім Мажэйка. — Калі ў 2014 годзе, у часе рэвалюцыі, калі быў актыўны "Правы сектар", было хоць бы зразумела, на каго прапаганда паказвае пальцам. Але цяпер сур'ёзна расказваць пра тое, што Зяленскі — гэта нацыст [прэзідэнт Уладзімір Зяленскі — украінскі габрэй. — Еўрарадыё], то гэта трэба быць зусім адарваным ад рэальнасці.

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ
Ізраільскія медыкі едуць валанцёрамі ва Украіну. Мабыць, "дапамагаць нацыстам" / t.me/ONewsUkraine

Ці адправяць беларусаў на чужую для іх вайну?

— Гэта пытанне да спадара Лукашэнкі і спадара Хрэніна [міністра абароны Беларусі. — Еўрарадыё], які будзе гэтыя загады рэалізоўваць. Хачу нагадаць: апошнія некалькі дзён паказалі, што ўкраінскія вайскоўцы, абараняючы сваю краіну, у гатунках агрэсара не разбіраюцца, — папярэджвае гарачыя галовы Яўген Магда. — Яны не будуць глядзець, якія шаўроны на рукавах у агрэсара. Яны будуць іх знішчаць. Гэта павінны разумець вайскоўцы і цывільныя з Беларусі, якіх могуць уцягнуць у такую авантуру.

 

300 000 чачэнцаў чакаюць сігналу

Чачэнскі палітык — а ў мінулым палявы камандзір Ічкерыі — Ахмед Закаеў прапанаваў украінскаму прэзідэнту дапамогу. Ён заявіў пра гатоўнасць адправіць на вайну ва Украіну 300 000 (!) чачэнцаў, якія жывуць у Еўропе. Для гэтага ён папрасіў падпісаць дамову, якая дазволіць разглядаць чачэнскіх добраахвотнікаў у кантэксце палажэнняў Жэнеўскай канвенцыі. Але ці пагодзіцца Зяленскі?

Вместо концерта Газманова — на концерт к Кобзону: чем обернулась война для РФ
Ахмед Закаеў / RFE/ RL

— Што да спадара Закаева, то я думаю, што яно на сённяшні момант будзе мець крыху іншую форму. Прэзідэнт Зяленскі прапанаваў сфармаваць інтэрнацыянальнае падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны. Я думаю, туды могуць увайсці і чачэнцы, — мяркуе Яўген Магда.

На баку Расіі ва Украіне цяпер ваююць салдаты з Чачні. На абароне Украіны стаіць як мінімум адно чачэнскае падраздзяленне — добраахвотніцкі батальён "Крым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі