Запіс меркаванай размовы Эйсмант і Балабы: спадзяюся, паляванне будзе ўдалым

Запіс меркаванай размовы Эйсмант і Балабы: спадзяюся, паляванне будзе ўдалым

У інтэрнэце з'явіліся чарговыя запісы тэлефонных размоваў, як мяркуецца, высокапастаўленых чыноўнікаў. Апублікавала іх групоўка "Кіберпартызаны"

Хакеры сцвярджаюць, што ўзламалі серверы Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС, і там выявілі запісы гэтых размоваў.

"Кіберпартызаны" сцвярджаюць, быццам размовы адбываюцца паміж прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Эйсмант і камандзірам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам, а таксама Балабам і кікбаксёрам Дзмітрыем Шакутам.

Голас жанчыны сапраўды падобны да голаса Эйсмант. Яна дамаўляецца з меркаваным Балабам, каб ён забяспечыў ахову, калі яны паедуць зразаць стужкі. Мужычна абяцае падстрахаваць і кажа: "Я спадзяюся, што сёння вашае паляванне будзе ўдалым, але мы ж таксама не сядзім на месцы".

У іншым тэлефанаванні мужчына прапаноўвае арганізаваць "загоннае паляванне" на тых, хто развешвае бел-чырвона-белыя стужкі ў дварах. "Дзмітрый Уладзіміравіч, стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы", — кажа жанчына з голасам, падобным да Эйсмант. 

Раней "Кіберпартызаны" заявілі, што ўзламалі пашпартную сістэму краіны, базу ДАІ і ўнутраную базу супрацоўнікаў МУС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі