Заробак супрацоўніка Акадэміі навук за верасень — менш за 245 рублёў

Заробак супрацоўніка Акадэміі навук за верасень — менш за 245 рублёў

"Чысты" заробак навуковага супрацоўніка ў Акадэміі навук склаў за верасень 244, 12 рубля. Адпаведны разліковы ліст апублікаваў у сваім акаўнце на Фэйсбуку супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Віталь Ашэйчык

Да вылічэнняў яго заробак складаў 269,81 рубля. Такім чынам, паводле падлікаў Ашэйчыка, гадзіна працы навуковага супрацоўніка склала 1,6 рубля (або 1,45 рубля пасля вылічэння падаткаў).

"Бюджэт пражытковага мінімуму (працаздольнае насельніцтва) — 218,87 р. Мінімальны спажывецкі бюджэт (працаздольнае насельніцтва) — 410,42 р.
Месячны мінімальны заробак — 265 р.", — нагадвае ён. 

Ашэйчык паведаміў парталу tut.by, што ён працуе ў Акадэміі навук з 2014 года. 244,12 рубля — гэта заробак на поўную стаўку.  Па яго словах, аналагічныя разліковыя лісты атрымалі дзясяткі яго калег. 

Сярэдні заробак бюджэтнікаў за жнівень склаў 599,9 рубля (да вылічэння падаткаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі