Заробкі беларусаў за месяц знізіліся на 10,5%

На сайце ўстановы паведамляецца, што намінальны налічаны заробак у студзені 2014 года склаў 5 мільёнаў 322 тысячы 400 рублёў. У параўнанні са снежнем 2013-га заробак зменшыўся на 9,1%, або на 532,2 тысячы рублёў.



Рэальны ж заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2014-га ў параўнанні са снежнем 2013 года зменшыўся на 10,5%.

Эканаміст Сяргей Чалы не бачыць у такім зніжэнні нічога незвычайнага.



Чалы: "Гэта звязана з тым, што ў снежні шмат выплатаў — да Новага года, 13-я выплаты... Яны ўсе туды ўключаныя. Яны ўсе знікаюць у студзені — гэта эфект кожнага года".



У студзені у прамысловасці сярэдні заробак склала крыху менш за 6 мільёнаў рублёў, у будаўніцтве — больш за 6,5 мільёна, на транспарце і ў сувязі — больш за 6 мільёнаў. У адукацыі сярэдні заробак за студзень склаў больш за 3,6 мільёна, у тым ліку ў настаўнікаў — 4,3 мільёна, а ў прафесарска-выкладчыцкага складу — амаль 6 мільёнаў рублёў. Сярэдні заробак лекараў склаў больш за 6 мільёнаў, сярэдняга медыцынскага персаналу — менш за 4 мільёны рублёў.



Фота —  hotimsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі